Archive for December, 2011

Новая сістэма ўліку замежнікаў у нямеччыне (new german foreigner accounting system)

Monday, December 26th, 2011

Некалькі месяцаў таму немцы ўвялі новую сістэму ўліку ўсіх іншаземцаў. Замест звычайнай налепкі на пашпарт, цяпер чалавек атрымлівае біяметрычна-чыпованую картку з персанальнымі дадзенымі. Выглядаюць гэтыя дадзеныя прыкладна так:

Head one
Head two
 

Гэта здымкі галавы. Яны атрыманы па найнавейшай тэхналёгіі бамбардзіраваньня чарапной каробкі чалавека сігма-часьціцамі вялікай энергіі. Гэтыя часьціцы трапляюць у галаву праз чорны выхад вялікага адроннага калайдэра. Ідэя выкарыстаньня гэтых часціц у тым, што па атрыманым здымкам можна дакладна расшыфраваць папярэднюю гісторыю чалавека і, такім чынам, выявіць патэнцыйных злачынцаў ці тунеядцаў, якія апошнім часам падрываюць нямецкую эканоміку.

Hands
 

Але гэта яшчэ ня ўсё! Акрамя здымку твара, робяцца здымкі левай рукі іншаземца. Па гэтым здымкам, з дапамогай Міжнароднай Асацыяцыі Незалежных ХЕрамантаў (МАНХЕ), можна з вялікай дакладнасьцю рабіць прадказаньне будучых анцісацыяльных учынкаў і своечасова дэпартаваць патэнцыйнага злачынцу.

 

Бундэсканцлерын Ангела Меркель абвесціла аб стварэньні гэтай сістэмы падчас апошняга саміту ў Брусэлі. Іншыя еўрапейскія краіны таксама выказалі зацікаўленасьць распрацоўкай. Таму, магчыма, гэтае новаўвядзеньне ў хуткім часе пашырыцца на ўвесь Еўразьвяз і ЗША.